Падтрымка стартапаў, прэферэнцыі інвестарам і спрашчэнне зямельных адносін. Напярэдадні ўступілі ў сілу прававыя навацыі па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Яны замацаваныя ўказам Прэзідэнта. Там, у прыватнасці, уводзіцца паняцце "буйны інвестпраект", дзе аб'ём капіталу - не менш як 50 мільёнаў долараў за 5 гадоў. І інвестар атрымлівае дадатковыя льготы. Напрыклад, вызваленне дывідэндаў ад падаткаў на працягу 10, а не 5 гадоў, як было раней. Таксама спрошчаны парадак вядзення медыцынскай дзейнасці і магчымасць па рашэнні ўрада выкарыстоўваць прэферэнцыі тым кампаніям, якія працуюць у кааперацыі з рэзідэнтамі, але знаходзяцца не на тэрыторыі "Вялікага каменя". Кіраўніцтва індустрыяльнага кластара ўпэўненае, што новыя правілы ігры прыцягнуць буйных ігракоў. Зараз у парку зарэгістраваныя 74 рэзідэнты, 9 з іх з'явіліся сёлета.
Навацыі ўказу аб развіцці "Вялікага каменя" ўступілі ў сілу
18 сентября 2021













