Ноу-хау-распрацоўкі беларускіх машынабудаўнікоў. Трэці дзень выставы "Белагра"

6 июня 2019
Ноу-хау аграпрамысловага комплексу, дэгустацыі мяса-малочнай прадукцыі і новыя кантракты! Сёння трэці дзень работы міжнароднай выставы "Белагра". Адзін з акцэнтаў экспазіцыі - экспартны патэнцыял беларускіх машынабудаўнікоў у сферы АПК. Напрыклад, Мінскі аўтазавод прапануе збожжавоз, які адначасова можа перавозіць 36 тон зерня. Навінка МТЗ - першы трактар на 500 конскіх сіл ў нязвыклым жоўтым колеры.

У тандэме з трактарамі "Беларус" працуе і навясное абсталяванне холдынга "Амкадор". Для яго спецыяльна выбралі чырвоны колер.