Ноу-хау беларускага земляробства праходзяць выпрабаванні ў Дзяржынскім раёне

8 апреля 2020
Інавацыйныя распрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі павінны павялічыць ураджай, пры гэтым знізіўшы выдаткі дзякуючы тэхналогіі дакладнага земляробства. Сярод іх беспілотны лятальны апарат, які дазваляе з вышыні птушынага палёту зразумець, якіх угнаенняў не хапае ў глебе, самаходны апырсквальнік, а таксама адна з апошніх распрацовак МТЗ. Пад капотам  450 конскіх сіл. Цягавыя характарыстыкі 8-га класа. Дзякуючы гэтаму машыну можна выкарыстоўваць у самых складаных умовах.

Больш падрабязна пра эвалюцыю аграпрамысловага комплексу, перспектывы айчыннай селекцыі і разумнае бізнес-партнёрства ў сферы сельскай гаспадаркі раскажам у праекце Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта" сёння вечарам пасля "Панарамы".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя