Нарвежская нафта пачала паступаць на "Нафтан"

26 января 2020
Першая партыя нарвежскай нафты паступіла на наваполацкі "Нафтан". З Клайпедскага порта па чыгунцы сёння раніцай прыехаў састаў з 59 цыстэрнаў агульным аб'ёмам каля 3,5 тысячы тон. Цалкам уся партыя нарвежскай нафты, а гэта 86 тысяч тон, павінна прыбыць на прадпрыемства на працягу найбліжэйшых двух тыдняў.
Паводле слоў гендырэктара прадпрыемства, нарвежскі сорт у свеце ўжо называюць канкурэнтам расійскага  за кошт якасных характарысатык. Нагадаем, 1 студзеня з-за адсутнасці дамоўленасцяў па цане Расія перастала пастаўляць сыравіну ў Беларусь, таму наша краіна разглядае ўсе магчымыя альтэрнатывы.