Нарматыўная база, што тычыцца праектаў Саюзнай дзяржавы, патрабуе ўдасканалення

10 июня 2013

Так лічаць дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Сёння камісія па эканамічнай палітыцы абмеркавала найбольш вострыя праблемы, якія стаяць перад заканадаўцамі дзвюх краін. Абмяркоўваліся сістэмныя недахопы ў заканадаўчай сферы. Галоўным чынам, невырашальныя пакуль пытанні ўзнікаюць наконт уласнасці Саюзнай дзяржавы.


Як чакаецца, гэтая тэма будзе прадоўжана ўжо ў Мінску. У беларускай сталіцы 13 чэрвеня адбудзецца чарговая сесія Парламенцкага сходу. У парадак дня ўключаныя пытанні выканання бюджэту Саюза і парадку распрацоўкі і рэалізацыі сумесных праграм.