Мікалай Снапкоў: Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Кітая паказваюць добрыя вынікі

14 декабря 2020

Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Кітая паказваюць добрыя вынікі, нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй. Як заявіў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў падчас анлайн-сустрэчы міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, зараз стаіць задача нарасціць экспарт у Паднябесную, у тым ліку за кошт сельгаспрадукцыі. Яшчэ адзін важны напрамак - развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень". 2020 год паказаў, наколькі важнае і гуманітарнае ўзаемадзеянне.

Па выніках пасяджэння бакі падпісалі шэраг дакументаў, якія стануць чарговым крокам да ўмацавання адносін.