Мікалай Ладуцька наведаў прадпрыемства Луч

15 октября 2014
Абутак айчыннай вытворчасці павінен быць больш шырока прадстаўлены у сталічным гандлі. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства Луч дазваляюць павялічыць аб'ёмы прадукцыі, попыт на абутак штогод павялічваецца, аднак прадпрыемству не хапае ўласных гандлёвых плошчаў. Праблемныя пытанні гэтага абутковага прадпрыемства сёння абмяркоўвалі падчас сустрэчы старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі з працоўным калектывам.

За 9 месяцаў працы прадпрыемства Луч вырабіла больш за 80 тысяч пар жаночага і мужчынскага абутку. Прадукцыя прадпрыемства разлічаная на забеспячэнне патрэб унутранага рынку. Спажыўцам сёння прапануюць разнастайныя мадэлі абутку, выкананыя з айчынных матэрыялаў.