Нігерыя зацікавілася пастаўкамі беларускай аўтатэхнікі

24 августа 2018
Маштабныя планы будучых паставак абмеркавалі сёння і на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пастаўкамі беларускай аўтатэхнікі зацікавілася Нігерыя, прадстаўнікі буйной афрыканскай кампаніі.

Транспартны кірунак супрацоўніцтва з гэтым рэгіёнам перспектыўны, бо толькі адзін нігерыйскі рынак грузавікоў і аўтобусаў ацэньваецца ў мільярд долараў. Партнёрства можа выйсці за рамкі куплі-продажу. МАЗ плануе ў найбліжэйшы час вывучыць перспектывы стварэння зборачных вытворчасцяў у Анголе, Алжыры і Нігерыі. Кіраўніцтва МАЗ паставіла задачу дыверсіфікаваць экспарт прадукцыі.