Несуцяшальны прагноз Сусветнага банка

6 января 2021
Сусветны банк пагоршыў прагноз па росце сусветнай эканомікі сёлета. Зараз гэта  4 %, хаця раней аналітыкі былі больш аптымістычныя. Па сутнасці  размова ідзе толькі аб аднаўленні страт мінулага года.  Галоўная ўмова росту - маштабная вакцынацыя ад каранавіруса. Але пакуль, адзначаюць эксперты, сітуацыя застаецца складанай з-за ўрону, які ўжо быў нанесены пандэміяй з пункта погляду зніжэння дзелавой актыўнасці і даходаў людзей. Разуменне, што ратаваць трэба не толькі жыцці, але яшчэ і эканоміку, паступова прыйшло да кіраўніцтва заходніх краін. Вясной яны спынілі вытворчасці, не пралічыўшы наступствы. 

Беларусь паспяхова спрацавала ў 2020 годзе

Беларусь з самага пачатку зрабіла стаўку на бесперабойную працу ўсіх сектараў эканомікі. І, на шчасце, мы не адчулі на сабе, што значыць поўны лакдаўн. Так, за мінулы год ВУП,  згодна з папярэднімі ацэнкамі, не дабярэ прыкладна паўпрацэнта да сотні. У цяперашніх рэаліях гэта добры вынік, у які першапачаткова не верылі  аналітыкі і былі вельмі асцярожныя ў прагнозах. 

Рост беларускага ВУП у 2021 годзе - 1,8 %

Сёлета рост  ВУП  запланаваны на ўзроўні 1,8 %. Гэта напярэдадні заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка і дадаў: задача амбіцыйная, але выканальная.  Урад у найбліжэйшы час зацвердзіць мэтавы план развіцця краіны на год. Там будзе падрабязна распісана, за кошт чаго будзем зарабляць і якія галіны змогуць дадаць.