Некалькі сумесных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці плануюць стварыць кітайскія інвестары

6 апреля 2017

У прыватнасці, Цзянсуская кампанія праявіла інтарэс да Магілёўскага мясакамбіната - тут у перспектыве арганізуюць перапрацоўку ялавічыны для далейшага экспарту ў Кітай. Аб гэтым гаварылі падчас сустрэчы дэлегацыі правінцыі Цзянсу з адміністрацыяй усходняга рэгіёна. Беларускі рынак кітайская кампанія вывучае ўжо два гады. І знаходзіцца ў пастаянным пошуку варыянтаў супрацоўніцтва і інвеставання.