Некалькі маштабных інавацыйных праектаў будуць рэалізаваныя ў Аршанскім рэгіёне

7 декабря 2018

Акцэнт на прамысловасць і сельскую гаспадарку. Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі сёння абмяркоўваюць на біржы дзелавых кантактаў у Оршы. Сярод асноўных пытанняў павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння паміж навукай, адукацыяй і вытворчасцю. Асаблівая ўвага падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для прамысловасці, а таксама фінансавай падтрымцы прадпрымальніцтва, дзе стаўку робяць на ўкараненне новых тэхналогій у вытворчасць і сферу паслуг.

У праграме семінары, перамовы, а таксама прэзентацыя інавацыйных распрацовак. На выставе прадэманстраваны дасягненні ў металаапрацоўцы, вытворчасці будматэрыялаў, палімерных матэрыялаў, харчовай прамысловасці.