Нафтахімічны комплекс краіны "Нафтан" наведаў прэм'ер-міністр Беларусі

27 апреля 2019

Зараз з-за няякаснай расійскай нафты найбуйнейшы нафтахімічны комплекс краіны "Нафтан" вымушана знізіў аб'ёмы вытворчасці напалову. Сёння завод наведаў прэм'ер-міністр Беларусі.

Кіраўнік урада азнаёміўся з вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, ацаніў стан рынкаў нафтапрадуктаў і выкананне інвестпраектаў кампаніі. У прыватнасці, прэм'ер-міністру далажылі аб ходзе будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання: пусканаладачныя працы ўжо запланаваныя на лістапад гэтага года. Таксама Сяргей Румас азнаёміўся з усталёўкай першаснай перапрацоўкі нафты, якая была запушчаная два гады таму і дазволіла павялічыць аб'ёмы перапрацоўкі чорнага золата.