У Беларусі пачаўся Тыдзень прадпрымальніцтва. У фокусе - бізнес-клімат краіны

24 февраля 2020
У Беларусі сёння пачаўся Тыдзень прадпрымальніцтва. Паўтары тысячы семінараў, канферэнцый, панэльных дыскусій і круглых сталоў па ўсёй краіне. Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва стартуе сёння. Удзельнікі абмяркуюць актуальныя пытанні і прыярытэтныя кірункі развіцця бізнесу. Цэнтральнай падзеяй стане Дзелавы форум, ён збярэ каля паўтысячы ўдзельнікаў - прадстаўнікоў бізнес-асацыяцый Беларусі, Еўропы, Кітая і Расіі.

Падчас форуму таксама апублікуюць індэкс дзелавога аптымізму. Маштабнае даследаванне - гэта ацэнка бізнес-клімату краіны, свайго роду дарожная карта, якая адлюстроўвае вектар развіцця дзелавой ініцыятывы Беларусі.