Тыдзень лесу стартаваў сёння ў краіне

13 апреля 2019

Праходзіць ён таксама 12-ы раз. Усяго за 7 дзён добраахвотнікі плануюць высадзіць парадку 20 мільёнаў дрэў на плошчы ў 4 тысячы гектараў. Сёлета мерапрыемства прысвяцілі Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі. Паралельна з высадкай дрэў добраўпарадкуюць каля 200 месцаў адпачынку і разаб'юць не менш за сотню алей. Далучыцца да акцыі і пасадзіць дрэва можа кожны. Аб добрай традыцыі саджаць дрэвы і рабіць усім разам сваю краіну прыгажэйшай - Аляксандр Харавец. 

Пяць хвілін на інструктаж, яшчэ хвіліна на экіпіяванне спецыяльнымі кошыкамі з высадкамі - і Дзяніс Маслоўскі гатовы да першай у жыцці маштабнай пасадцы лесу. Гаворыць, ноша на плечах не цяжэйшая за звычайны рукзак, хоць перад такой працай трохі нярвуецца. 

Марына Зубовіч садзіць лес ужо 15 гадоў. Жанчына прызнаецца: такое баўленне часу - лепшы спосаб працаваць на свежым паветры і адначасова атрымліваць прыток энергіі для будучых працоўных будняў. Тым больш калі вынік тваёй працы з кожным годам становіцца ўсё вышэйшы і прыгажэйшы.

Плюс пяць сантыметраў у вышыню ўсяго за год. І кожнае дрэва як на падбор. Галоўны ляснічы Стаўбцкоўскага раёна дэманструе нам вынікі леташняй працы на суседнім участку. Гаворыць, ужо праз 10 гадоў тут можна будзе збіраць грыбы і ягады.

Тыдзень і ў Краснапольскія лясы стартаваў сёння. Праходзіць ён таксама 12-ы раз. Усяго за 7 дзён добраахвотнікі плануюць высадзіць парадку 20 мільёнаў дрэў на плошчы ў 4 тысячы гектараў. Сёлета мерапрыемства прысвяцілі Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі. Паралельна з высадкай дрэў добраўпарадкуюць каля 200 месцаў адпачынку і разаб'юць не менш за сотню алей. 

Усяго ж за 7 дзён добраахвотнікі плануюць высадзіць парадку 20 мільёнаў дрэў. Дзякуючы намаганням неабыякавых беларусаў малады лес з'явіцца на плошчы ў 4 тысячы гектараў. Але на гэтым праца па азеляненні нашых "лёгкіх" не спыніцца.

Штогод запасы беларускага лесу большаюць на 30 мільёнаў кубаметраў. І гэта не проста лічбы, а рэальнае канстатаванне таго, што Беларусь становіцца зелянейшай, а жыхары і госці краіны, шпацыруючы па нашых лясах - здаравейшымі. І зрабіць крок насустрач свежаму паветру сёння можа кожны. 

Як правіла, дрэвы высаджваюць з дапамогай няхітрых прыстасаванняў. Напрыклад, пры пасадцы высадкаў з закрытай каранёвай сістэмай выкарыстоўваюць "пуцяпутку", прасцей гаворачы, мадэрнізаваную трубу. З адкрытымі каранямі ў ход ідзе меч Колесава. Гэтаму вынаходству больш як 130 гадоў. Урэшце, пакінуць пасля сябе зялёны след можна і дзякуючы звычайнай лапаце. Як гаворыцца, было б жаданне, а прылада знойдзецца. 

Дзеля добрай справы ў лясгасах усіх добраахвотнікаў гатовыя забяспечыць высадкамі, прыладамі працы, а гэтак жа падрабязна распавесці што і як трэба рабіць. Каб юныя хвоі і елкі ператварыліся ў векавых волатаў. Паспець пасадзіць сваё дрэва можна да 20 красавіка.