Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва сёння стартаваў у Мінску

29 февраля 2016

Прэзентацыі праграм, круглыя сталы, біржы і майстар-класы з удзелам вядомых бізнесменаў і эканамістаў будуць праходзіць пяць дзён у Нацыянальнай бібліятэцы, інкубатары малога прадпрымальніцтва і гасцініцах. Адной з пляцовак стаў і Парк высокіх тэхналогій, дзе пры падтрымцы Міністэрства эканомікі сёння абмеркавалі развіццё школьных бізнес-кампаній і замацаванне іх статусу на заканадаўчым узроўні. Зараз гэтай тэме надаюць павышаную ўвагу як у сталіцы, так і ў Мінскай вобласці.

Адна з новых сталічных структур - бізнес-інкубатар Парка высокіх тэхналогій. Тут ужо займаюцца сваімі распрацоўкамі сем стартап-кампаній. У перспектыве яны змогуць стаць рэзідэнтамі ПВТ.