Небывалы ўраджай агародніны пад штучным сонцам

15 февраля 2020
Небывалы ўраджай агародніны збіраюць у цяпліцах на поўначы краіны. Увесь сакрэт у інавацыйным падыходзе. Пад штучным сонцам створаны аптымальны мікраклімат, які і дазваляе атрымліваць з гектараў па максімуме. Зараз працягваецца агурочны сезон. У энергаэфектыўных цяпліцах пад Оршай з метра квадратнага збіраюць па 80 кілаграмаў зялёнай прадукцыі. Тут укаранёная спецыяльная сістэма зашторвання, якая  дазваляе кантраляваць неабходныя параметры ў залежнасці ад надвор'я.

Алеся Дубінец, кіраўнік аддзялення філіяла "Цяплічны" РУП "Віцебскэнерга": "Раней на старым камбінаце мы за сезон атрымлівалі 1500 тон агародніны. На сёння энергазберагальныя цяпліцы дазволілі павялічыць валавы збор агародніны. Акрамя таго, ураджайнасць на старым камбінаце складала каля 30-33 кг з метра квадратнага, тут  збіраем 83 кг агуркоў і больш". 

Таксама на плантацыях зелянее кроп, пятрушка, рукала, сельдэрэй. Асаблівы попыт на прадукцыю  да пачатку вясны, калі на градках дачнікаў яшчэ не стартаваў аграрны сезон.