Не менш за тысячу тон жывой рыбы атрымаюць сёлета пастаўскія рыбаводы

9 сентября 2019

Цяперашнія восеньскія дні - пара не толькі медальнага ўраджаю, але навядзення парадку на сельскагаспадарчых палях і ў рыбаводных гаспадарках краіны. Ужо пачаўся сезонны аблоў сажалак. Вадаёмы, дзе рыба кармілася ўлетку, асушваюць, жыхароў сартуюць - таварная рыба ідзе на продаж, а дробныя экзэмпляры - на зімоўку. Багаты ўлоў сёлета ў Пастаўскім раёне. Мясцовая рыбаводчая гаспадарка плануе атрымаць не менш за тысячу тон карпа, амура і таўсталобіка. Вольга Маслоўская пабывала на водных угоддзях.