Не выключана, што на эканамічныя вынікі гэтага і наступных гадоў паўплывае, у тым ліку, і рашэнне аб скарачэнні кантрольнай дзейнасці. Як зараз яе будаваць - абмяркоўвалі сёння на першым пасяджэнні міжведамаснага савета па кантрольнай і нагляднай дзейнасці Камітэта дзяржкантролю. Сярод галоўных пытанняў - крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі. Яны стануць падставай для ўключэння прадпрыемстваў у план выбарачных праверак. Такія крытэрыі неабходна распрацаваць усім дзяржорганам, якія маюць права ажыццяўлення кантролю. Іх разгледзіць і зацвердзіць да 1 лютага спецыяльная камісія. Пасяджэнні міжведамаснага савета плануецца праводзіць раз на паўгода.
У Беларусі пачалі распрацоўваць крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі для правядзення выбарачных праверак
27 декабря 2017













