Навесці парадак і атрымаць максімальную карысць ад пустых зямель

3 мая 2017

У Мінскай вобласці працягваюцца работы па ўключэнні ў сельскагаспадарчы абарот закінутых тэрыторый. Так, у Клецкім раёне зносяць старыя і безгаспадарныя дамы, адначасова прыбіраюць і садовыя ўчасткі. Вызваленыя землі пераходзяць для патрэбаў сельгасарганізацый. Напрыклад, толькі на адной вясковай вуліцы замест 30-ці знесеных дамоў атрымалі 15 гектараў ворных зямель.

Такім чынам Клецкім раёне за апошнія гады ўключылі ў сельгасабарот больш за 1300 гектараў зямель. Адначасова прыводзяць у парадак і зоны адпачынку.

Толькі за апошні час у Мінскай вобласці замест пустых тэрыторый аграрыі атрымалі 2 тысячы гектараў зямлі.