Наваз Шарыф наведаў холдынг БелАЗ

12 Жніўня 2015

Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф сёння наведаў холдынг БелАЗ. Гэта першы візіт высокапастаўленага госця на прадпрыемства. Перапынак у пастаўках прадукцыі на пакістанскі рынак плануюць завяршыць ужо ў найбліжэйшы час. На БелАЗе прапрацоўваюць магчымасць экспарту сваёй тэхнікі для цэментавых прадпрыемстваў. Самазваламі зацікавіліся кампаніі па здабычы медзі, золата і серабра.

Алег Сцяпук, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "БелАЗ": "Мы ўжо неаднаразова выязджалі ў Пакістан, мы ўжо размаўлялі з горназдабыўнымі кампаніямі пра тое, каб сумесна пачаць супрацоўніцтва ў іх здабычы. Пры гэтым мы прапаноўвалі нашым пакістанскім партнёрам комплекснае рашэнне гэтых пытанняў - гэта не толькі перавозка горнай масы, але і аж да падлучэння нашых навуковых інстытутаў, геолагаздабычы і разведкі карысных выкапняў".

Першыя і пакуль апошнія пастаўкі БелАЗа ў Пакістан былі яшчэ ў 2008 годзе. Тады на экспарт адправілі ўсяго два 50-тонавыя самазвалы. Гіганта ў паменшаным маштабе падарылі прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі.