Нацыянальны банк патанняе крэдыты

15 мая 2013
Сёння на 2 працэнтныя пункты - да 25% гадавых - зніжаецца стаўка рэфінансавання. Такім чынам, сёлета яна ўжо знізілася на 5 працэнтных пунктаў. Нагадаем, забяспечыць даступныя крэдыты для эканомікі раней даручыў банкірам Кіраўнік дзяржавы. Да канца года стаўку рэфінансавання плануецца знізіць да 13-15% гадавых.