Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання да 9,5 %

7 августа 2019

9,5 %  з 14 жніўня: Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання. Новы ўзровень ключавой стаўкі для краіны - гэта гістарычны мінімум. Рашэнне прынята сёння праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы. Ужо праз тыдзень крэдыты будуць разлічваць зыходзячы з абноўленай стаўкі рэфінансавання.