Нацбанк захоўвае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10 %

6 февраля 2019

Такое рашэнне сёння прыняло праўленне банка. Рэгулятар растлумачыў, што захоўваецца нявызначанасць знешніх умоў развіцця эканомікі. Пры гэтым важна не выйсці за рамкі мэтавага параметру інфляцыі. Адзначым, дзеючы ўзровень ключавой стаўкі для краіны - гэта гістарычны мінімум. Апошні раз на такую нізкую адзнаку Нацбанк апускаў стаўку больш чым 10 гадоў таму - у 2008-м.