Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання на 1%

31 мая 2017

Нацбанк чарговы раз зніжае стаўку рэфінансавання - яшчэ мінус 1%. Такім чынам, з 14 чэрвеня - 13% гадавых. Рашэнне прынята з улікам назіраных станоўчых тэндэнцый у эканоміцы, павышэння яе знешняй устойлівасці, умацавання стабільнасці ў грашова-крэдытнай сферы. У прыватнасці, захоўваецца тэндэнцыя запаволення інфляцыі і станоўчыя тэндэнцыі на валютным і дэпазітным рынках. Нагадаем, гэта пятае паніжэнне стаўкі рэфінансавання сёлета.