Нацбанк прагназуе ўзровень інфляцыі ў Беларусі не вышэй за 5-6 % па выніку года

13 мая 2020
Гэта стала прычынай для паніжэння стаўкі рэфінансавання на 75 сотых працэнта. Так, з 20 мая ключавая стаўка выйдзе на ўзровень 8 % роўна. Стаўку зніжаюць паэтапна з 2015 года, пераглядаючы кожныя тры месяцы на фоне актуальных тэндэнцый у эканоміцы.

Паскарэнне інфляцыі ў пачатку года рэгулятар лічыць часовым. Сярод прычын для такіх прагнозаў - падзенне сусветнага попыту і нізкія цэны на сыравінныя тавары. Гэта паслужыла прычынай для змякчэння манетарнай палітыкі, растлумачылі ў Нацбанку.