Нацбанк прагназуе інфляцыю па выніках года ў межах 5-6 працэнтаў

14 мая 2020
Аб гэтым заявіў старшыня Павел Калаур. Напярэдадні на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы праўленне рэгулятара прыняло рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання. З 20 мая новы паказчык - 8 працэнтаў - гэта гістарычны мінімум! Такі крок актыўна абмяркоўваюць нашы эканамісты і адзначаюць, што паніжэнне стаўкі дапаможа беларускім экспарцёрам і вытворцам. І напярэдадні стала вядома аб тым, што працягваюцца перамовы Беларусі з Міжнародным валютным фондам па прыцягненні хуткага фінансавання. Размова аб суме каля 900 мільёнаў долараў.