Нацбанк: Абмежаванняў па куплі і продажы долараў у безнаяўнай форме няма

19 марта 2020
Нацыянальны банк пракаменціраваў  сітуацыю на фінансавым рынку. Абмежаванняў па куплі і продажы долараў у безнаяўнай форме  няма. Іншая замежная валюта - у  дастатковай колькасці. Недахоп у абменных пунктах наяўных долараў - часовы. Іх дастаўка абцяжараная з-за закрыцця меж і абмежавання колькасць палётаў, у сувязі з каранавірусам. А зменлівасць курса на сусветных фінансавых рынках выклікала павялічаны попыт. Акрамя таго, Нацыянальны банк да канца года зняў абмежаванні на працэнтныя стаўкі ў дачыненні дэпазітаў. І ўвёў абмежаванні па працэнтных стаўках новых крэдытаў для юрыдычных і фізасоб, нязначна павысіўшы парогавыя значэнні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя