Нацбанк да канца года чакае запаволення інфляцыі - яна наблізіцца да прагнозных 5 %

3 мая 2019

Нацыянальны банк  да канца года чакае запаволення інфляцыі. Яна наблізіцца да прагнозных 5%, заявіў сёння кіраўнік фінустановы. Пачатак года вызначыўся больш актыўнымі інфляцыйнымі працэсамі: паўплываў сезонны рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю і падаражэнне паліва. Каб стабілізаваць сітуацыю, Нацбанк пакінуў стаўку рэфінансавання на ранейшых 10 %, але яшчэ вернецца да яе далейшага зніжэння. Гэта будзе залежаць ад унутраных і знешніх рызык. Апошнія гады шматразовае падзенне стаўкі павысіла даступнасць пазык: у Беларусі фіксавалі бум спажывецкага крэдытавання. Рабіць больш жорсткую палітыку ў гэтай сферы  рэгулятар не будзе.

Павел Калаўр, старшыня праўлення Нацбанка Беларусі: "Нельга прымаць нейкія рэзкія рашэнні, таму што мы будзем вырашаць адну праблему, а фарміраваць цэлы шэраг іншых. Банкі - вопытныя гульцы на рынку, яны проста могуць замест крэдытаў на 3 гады (або 3,3 у нас сярэдні тэрмін атрымліваецца спажывецкіх крэдытаў), будуць выдаваць іх на 5 гадоў, што таксама не будзе добра для ўстойлівасці банкаўскай сістэмы. Таму мы спрабуем падыходзіць узважана і адказна. Ёсць вынік, які ў цэлым нас задавальняе. Пакуль не прымаем нейкія іншыя крокі".

Нацыянальны банк не чакае павышэння іншымі банкамі працэнтных ставак. Цяперашні іх узровень  адпавядае эканамічнай сітуацыі, падкрэслілі ў Нацбанку.