Нацбанк ізноў зніжае стаўку рэфінансавання: яшчэ мінус 1%

1 июня 2017
Такім чынам, з 14 чэрвеня - 13% гадавых. Рашэнне прынята "з улікам станоўчых тэндэнцый у эканоміцы, павышэння яе знешняй устойлівасці, умацавання стабільнасці ў грашова-крэдытнай сферы". У прыватнасці, захоўваецца запаволенне інфляцыі і станоўчыя тэндэнцыі на валютным і дэпазітным рынках. Нагадаем, гэта пятае паніжэнне стаўкі рэфінансавання сёлета.