Нацбанк Беларусі ўзмацніць кантроль над фінансавым рынкам

26 июня 2015

Сёння на пасяджэнні з прадстаўнікамі Сусветнага банка абмяркоўваліся актуальныя пытанні гэтай сферы. Ужо распрацоўваецца дакумент, які запусціць незалежны орган па наглядзе за фінансавым сектарам. Спецыялісты вывучаць сусветны вопыт. Нагадаем, раней Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы па фарміраванні фінансавага рынку і яго рэгулятара.

Прадстаўнікі Сусветнага банка таксама падзеляцца вопытам у абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.