Нацбанк Беларусі захоўвае ўзровень стаўкі рэфінансавання на адзнацы 7,75%

11 ноября 2020

Нацбанк Беларусі зноў захоўвае ўзровень стаўкі рэфінансавання на адзнацы 7,75%. Гэтыя пазіцыі застануцца яшчэ як мінімум да пачатку будучага года.

Рашэнне прынялі сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы. І тут важна адзначыць: стаўка рэфінансавання ў Беларусі другі год запар б'е рэкорды мінімальных значэнняў у суверэннай гісторыі. Больш за тое, раней яна не апускалася нават ніжэй за 10%. На сваю цяперашнюю адзнаку - 7,75 - ключавая стаўка выйшла ў няпросты час. Гэта і пандэмія, і турбулентнасць сусветнай эканомікі. Але, нягледзячы на ўсе складанасці, рэгулятар не спяшаецца ўзнімаць гэты важны індыкатар. І ў аснове рашэння важкія эканамічныя аргументы.

Ад значэння стаўкі рэфінансавання залежаць працэнты па крэдытах. Чым ніжэйшы паказчык, тым больш даступныя рэсурсы для развіцця рэальнага сектара эканомікі. Таму, прымаючы рашэнне аб дынаміцы стаўкі, рэгулятар заўсёды абапіраецца на цэлы шэраг фактараў. Гэта тэндэнцыі ў краіне і свеце, прагнозы сусветнай эканомікі - прырост спажывецкіх цэнаў у Беларусі. Паводле апошніх звестак, інфляцыя ў краіне запаволілася. На фінансавым рынку - штыль. Няма перадумоў і для негатыўнага ўплыву знешніх фактараў. Усё гэта разам і стала падставай для захавання стаўкі на ранейшым узроўні.

Стабільная сітуацыя на дэпазітным і валютным рынках

Нацбанк адзначае спакойную сітуацыю на ўнутраным фінансавым рынку. У апошнія месяцы попыт на долар і еўра ўпаў. І сёння рэгулятар купляе валюту для папаўнення рэзерваў. Не выклікае клопату і стан дэпазітнага рынку. Істотна запаволіўся адток укладанняў з беларускіх банкаў. Размова як аб валютных, так і рублёвых зберажэннях.