Наталля Качанава наведала Ашмянскі рэгіён

26 марта 2020
Клопат аб пажылых людзях і развіццё рэгіёна. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі сёння наведала Ашмяны. Наталля Качанава азнаёмілася з работай Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна і праверыла, як выконваюцца даручэнні Кіраўніка дзяржавы па ўважлівым стаўленні  да старэйшага пакалення. 


Клопат аб пажылых і развіццё рэгіёна


Сёння толькі ў Ашмянскім раёне пражываюць больш за 8 тысяч пенсіянераў. Наталля Качанава падкрэсліла, у першую чаргу размова ідзе пра дастаўку пажылым на дом прадуктаў харчавання, медыкаментаў, аказання іншай пасільнай дапамогі. Пры гэтым важна, каб да гэтай работы далуліся не толькі цэнтры сацабслугоўвання, але і валанцёры з ліку моладзі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. 


Наталля Качанава азнаёмілася з работай  мясцовых прадпрыемстваў


Ашмянскага дражджавога завода і ААТ "Радыётэхніка".  Спікер адзначыла, заводы не застануцца без увагі дзяржавы. Сёння на кантролі ў цэлым сітуацыя з дражджавой галіной. А таму вытворчыя магутнасці ашмянскае прадпрыемства здольна мадэрнізаваць, павысіць канкурэнтаздольнасць на рынках і тым самым павялічыць прыбыткі сваіх супрацоўнікаў. 


Развіццё Ашмянскага раёна абмяркоўвалася на сустрэчы з дэпутатамі


Менавіта аналіз сітуацыі на месцах дапамагае прымаць аптымальныя рашэнні па падтрымцы прадпрыемстваў. Таму эканамічныя пытанні, а таксама пытанні сацыяльнага развіцця Ашмянскага раёна абмяркоўваліся асобна падчас сустрэчы кіраўніка верхняй палаты парламента з дэпутацкім корпусам рэгіёна.