Наталля Качанава: Беларусь і Швейцарыя маюць добры патэнцыял супрацоўніцтва

16 марта 2022
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава напярэдадні сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швейцарскай Канфедэрацыі ў Беларусі. Як адзначыла спікер, краіны маюць добры патэнцыял супрацоўніцтва і пацвердзіла зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Таксама бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых галінах. Сёння галоўная задача - знайсці шляхі для дыялогу ў сітуацыі, якая склалася. І, нягледзячы на санкцыйную палітыку, неабходна прыкласці ўсе намаганні для далейшага развіцця.