Нашы машынабудаўнікі ўзмацняюць пазіцыі на азіяцкім і афрыканскім рынках

7 марта 2020
Так, МТЗ паставіць сёлета ў Егіпет больш за 600 трактароў. Перспектыўную нішу зойме і "Амкадор" - прадпрыемства першым у нашай краіне будзе выпускаць бульдозеры. Дарэчы, расце попыт і на спецтэхніку вытворцаў з Барысава. На тыдні з горада на Бярэзіне ў казахстанскі Шымкент адправіліся 24 пажарныя аварыйна-выратавальныя машыны. Пра ноу-хау тэхнікі і яе экспарт  раскажа Аляксей Кандраценка. 

24 аўто на выезд! Калона пажарных машын адправілася ў дарогу працягласцю 3900 кіламетраў. Заказ для горада Шымкента, што на поўдні Казахстана, першы ў чарадзе сёлетніх экспартных кантрактаў машынабудаўнічага прадпрыемства з Барысава. Далей па курсе  Манголія. 

Барысаўскае прадпрыемства, у якім ёсць і свой штат інжынераў і канструктараў, стварае таксама штабныя машыны, мабільныя пункты упраўлення. Адно з ноу-хау, на якое ўжо ёсць попыт ратавальнікаў у розных гарадах -  аўталесвіца.  

Усе спецыяльнае абсталяванне вырабляецца пад заказ на базе розных шасі. У асноўным Мінскага аўтазавода. 

Усё абсталяванне на гэтай машыне зроблена з металу. На першы погляд, надзейны і трывалы матэрыял. Але для спецтэхнікі  гэта ўжо мінулы дзень. Сённяшні - гэта арміраваны пластык. Таму гэтая машына  апошняя у сваім родзе.  

Сёння на любой будоўлі не абысціся без бульдозернай тэхнікі. У Беларусі вытворцаў такіх машын няма. Заняць нішу спрабуе холдынг "Амкадор". На палігоне пад Мінскам бульдозер прадэманстраваў усе свае "мускулы", працуючы днямі напралет. 

Вялікія планы і на кампактны універсальны пагрузчык 308-й мадэлі. Ён паспеў сябе паказаць як на сельгаспрадпрыемствах, так і на вуліцах гарадоў. Навінка зацікавіла камунальныя службы таксама і расійскіх мегаполісаў: ад Масквы да Уладзівастока.