Нарасціць аб'ёмы вытворчасці і пашырыць геаграфію рынкаў збыту

8 февраля 2021
Павялічыць аб'ём экспартных паставак да 6  мільярдаў долараў, нарасціць аб'ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, пашырыць геаграфію рынкаў збыту - асноўныя задачы Мінсельгасхарча на сёлетні год. Гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці ведамства Аляксей Багданаў. Асаблівы ўпор будзе зроблены і на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з Кітаем.

І яшчэ адна задача - да канца пяцігодкі нарасціць экспарт сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання да 7 мільярдаў долараў.