Пасля Палаца Незалежнасці дэлегацыю расійскага рэгіёна сустракалі ва ўрадзе. Адлегласць для новых магчымасцяў не мае значэння. Прыклад удалых паставак і кааперацыі - Сахалін і Камчатка. Афіцыйныя Мінск і Масква напаўняюць агульную скарбонку кропкавымі звязкамі менавіта рэгіёнаў. Так хутчэй дамовіцца і выйсці са сваімі прапановамі на рэгіянальныя тэндары па дзяржзакупках таго ж транспарту для гарадскіх патрэб. Беларусь прапаноўвае сваю тэхніку і вопыт у праектаванні і будаўніцтве.
Рэспубліка Тыва - рэгіён, багаты і карыснымі выкапнямі, у кар'ерах на здабычы працуюць і беларускія машыны. Тут могуць адкрывацца новыя гарызонты для супрацоўніцтва ў частцы папаўнення парку, улічваючы прыняты план развіцця мінеральна-сыравіннай базы гэтых тэрыторый.













