Намалот збожжавых перавысіў тры мільёны тон

30 июля 2019

Новы рубеж  пераадолелі беларускія аграрыі. Намалот збожжавых  па краіне перавысіў тры мільёны тон. Уборачная набліжаецца да свайго экватара.

Асвоена 44 % плошчаў. Меней за траціну засталося прыбраць у Брэсцкай вобласці. Рэгіён імкліва набліжаецца да першага мільёна - на сёння тут сабрана 922 тысячы тон збожжа. За ёй ідуць  Гомельскі і Гродзенскі рэгіёны - напярэдадні яны паспяхова пераадолелі планку  600 тысяч тон. Актыўна працуюць і ў Віцебскай вобласці.