Намалочана ўжо больш як 7,5 мільёна тон збожжа

6 августа 2014
Убрана 75 працэнтаў плошчаў. Да адзнакі два мільёны паступова набліжаецца сталічны рэгіён. У Мінскай вобласці - 1 млн 820 тысяч тон збожжа. Трохі не хапае гродзенскім і брэсцкім аграрыям да адзнакі паўтара мільёна. Ураджайнасць сёлета 39,7 цэнтнера з гектара. Бліжэй за астатніх да завяршэння ўборачнай - Гомельская вобласць. Там не ўбрана ўсяго 10 працэнтаў плошчаў.