Намалочана амаль 5 мільёнаў тон збожжа і на 91 % убрана плошчаў.

17 августа 2018

Растуць і лічбы на карце жніва. Намалочана амаль 5 мільёнаў тон збожжа і на 91 % убрана плошчаў.

У паўднёвым рэгіёне завяршаецца масавае жніво. Намалот - 920 тысяч тон. Аграрыям Гродзенскай вобласці засталося апрацаваць менш за 5 % плошчаў. Дарэчы, па ўраджайнасці Брэсцкі і Гродзенскі рэгіёны ідуць упоравень. Самы высокі намалот па-ранейшаму ў сталічнага рэгіёна - мільён 274 тысячы тон. Менш за чвэрць няўбраных плошчаў у Магілёўскай вобласці. 26,6 ц/га - ураджайнасць паўночнага рэгіёна. Гомельскія аграрыі перасягнулі паўмільённую мяжу па намалоце.