Падатковая нагрузка на бізнес у наступным годзе будзе зніжаная

21 сентября 2016

Падатковая нагрузка на бізнес у наступным годзе будзе зніжаная, прагназуе Міністэрства па падатках і зборах. Пра гэта сёння паведаміла намеснік міністра Эла Сяліцкая. Паводле апошніх звестак, падаткі фарміруюць чацвёртую частку даходнага боку бюджэту краіны (або 25%). Чакаецца, што ў наступным годзе паступленні скароцяцца да 23,5%. Адна з крыніц зніжэння нагрузкі - падаткі на ўласнасць. Акрамя таго, асобныя меры ў галіне падатковай палітыкі прапішуць у бюджэце краіны на наступны год. Нагадаем, сёння дакумент прадставіць у парламенце прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Эла Сяліцкая, намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі: "Варта адзначыць, што традыцыйна плануецца індэксацыя ставак у беларускіх рублях. Калі мы гаворым аб мерах стымулюючага характару, то будуць прадугледжаныя дадатковыя льготы для рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон. А шэраг ільгот традыцыйна, з улікам даручэння Кіраўніка дзяржавы, будзе адмяняцца".

У планах міністэрства ўдасканальваць электронныя сэрвісы, што спрыяюць выкананню падатковых абавязацельстваў. А таксама развіваць інстытут падатковых кансультантаў.