Напярэдадні Прэзідэнт правёў сустрэчу з новым віцэ-прэм'ерам і старшынёй канцэрна "Белнафтахім"

8 марта 2020
Ключавая навіна для энергетычнага суверэнітэту Беларусі нечакана прагучала напярэдадні  жаночага свята - у нерабочую суботу. Учора Прэзідэнт аператыўна сабраў і правёў сустрэчу з новым віцэ-прэм'ерам (які курыруе нафтахімію) - Юрыем Назаравым і старшынёй канцэрна "Белнафтахім"  Андрэем Рыбаковым. 

Галоўная тэма - гэта нафта, а дакладней - кантракт на пастаўку і перапрацоўку шасці  мільёнаў тон сыравіны. І гэта той выпадак, калі з рэалізацыяй схемы не варта зацягваць (відэа).

Заяўленыя шэсць  мільёнаў - аб'ём сапраўды буйны. Гэта прыкладна траціна ад гадавой патрэбнасці нашых НПЗ. А ва ўмовах недапаставак сыравіны з Расіі - гэта яшчэ і козыр у перамовах. Нагадаем, з канца мінулага года мы "бадаемся" за адмену спецпрэмій расійскім нафтавікам. Нам прапаноўваюць пераплачваць іх звыш сусветнай цаны.