Узнагародзілі лепшых супрацоўнікаў лясной галіны

29 января 2016

У Мінскай вобласці пабудуюць комплекс па вырошчванні лесапасадачнага матэрыялу з закрытай карнявой сістэмай. Такія комплексы з'явяцца ў кожным рэгіёне краіны. Гэта будуць сучасныя высокатэхналагічныя вытворчасці, дзе створаць умовы для ўсяго цыкла вырошчвання саджанцаў.

І сёння ж узнагародзілі лепшых супрацоўнікаў лясной галіны пераходзячым кубкам Міністэрства лясной гаспадаркі. Па выніках года Мінскае лесагаспадарчае аб'яднанне ў лідарах па выкананні ўсіх паказчыкаў.

Сёння толькі ў лясніцтвах цэнтральнага рэгіёна працуюць звыш 7 тысяч чалавек.