"Нафтан" выставіў прэтэнзію расійскім кампаніям-пастаўшчыкам

14 Мая 2019

"Нафтан" выставіў прэтэнзію расійскім кампаніям-пастаўшчыкам, якія ў красавіку не выканалі сваіх абавязацельстваў па пастаўцы нафты. Нагадаем, праз неатрыманне якаснай сыравіны горадаўтваральнае прадпрыемства было змушана знізіць аб'ёмы перапрацоўкі амаль удвая. У гэтым жа рэжыме "Нафтан" працуе і сёння.  Зараз сыравіна на прадпрыемства паступае па трубаправодзе Сургут - Полацк.

Сяргей Алтухоў, намеснік гендырэктара па вытворчасці ААТ "Нафтан": "Нас турбуе нявызначанасць у пастаўках і па маі, і па чэрвені. Хацелася б мець поўную загрузку. І чым хутчэй завершыцца гэтая сітуацыя па забеспячэнні сырцом, тым хутчэй мы выйдзем на зададзены рэжым. У першую чаргу гэта звязана з эканомікай прадпрыемства, але самае галоўнае - гэта забеспячэнне тых сумежных прадпрыемстваў канцэрна "Беннафтахім", якія завязаныя на пастаўку нашай сыравіны".

Зараз сыравіна на прадпрыемства паступае па трубаправодзе  Сургут - Полацк.  Транспарціроўка па трубаправодзе  Унеча - Полацк  не ажыццяўляецца, паколькі ў сістэме знаходзіцца больш за  400 тысяч кубаметраў няякаснай нафты.

Акрамя гэтага, сітуацыя дадала "Нафтану" праблем у выкананні кантрактных абавязацельстваў перад пакупнікамі. Прадпрыемства змушанае рэструктураваць абавязацельствы ў пастаўцы   запланаваных аб'ёмаў прадукцыі.