Комплексная праверка будаўніцтва блокаў № 1 і 2 Беларускай АЭС пачынаецца сёння. У ёй будуць удзельнічаць прадстаўнікі Дзяржатамнагляду і Дзяржстандарту, а таксама іх калегі з Расіі - яны выступяць у якасці кансультантаў. Асобую ўвагу нададуць не толькі бяспецы, але і захаванню заканадаўства пры будаўніцтве атамнай станцыі. З пачатку года спецыялісты Дзяржатамнагляду ўжо правялі шэсць інспекцый, у тым ліку і адну комплексную. Нагадаем, першы энергаблок Беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.














