Пачаўся адкрыты продаж акцый Гомельскага тлушчавага камбіната

17 июля 2014

Беларуская валютна-фондавая біржа пачала адкрыты продаж акцый Гомельскага тлушчавага камбіната - гэта больш як 4 мільёны каштоўных папер коштам 18 тысяч 800 рублёў. Іх будуць рэалізоўваць да 1 верасня. Калі ўсе яны будуць прададзеныя, то ў дзяржавы застанецца каля 75 працэнтаў акцый тлушчавага камбіната. А атрыманыя грошы (гэта каля 76 мільярдаў беларускіх рублёў) выкарыстаюць на мадэрнізацыю.


Дзмітрый Бабундзін, дырэктар ААТ Гомельскі тлушчавы камбінат: На сённяшні дзень у нас у планах рэалізацыя інвестыцыйных праектаў. Хацелася б правесці мадэрнізацыю энергазабеспячэння камбіната, пашырыць сыравінны складнік і, што нямалаважна на сённяшні момант, актыўна паўдзельнічаць у развіцці камерцыйнай службы шляхам удасканалення лагістычных схем і схем па продажы нашай прадукцыі.


Летась камбінатам былі рэалізаваныя два буйныя інвестыцыйныя праекты з укладаннямі ў 130 мільярдаў беларускіх рублёў і прыбыткам амаль 40 мільярдаў. Камбінат - найбуйнейшае ў краіне прадпрыемства маслатлушчавай галіны, абсалютны лідар на рынку туалетнага і гаспадарчага мыла.