Пачалася камерцыйная эксплуатацыя запушчанага мінулым летам на арбіту нацыянальнага спадарожніка

15 февраля 2013
Пачалася камерцыйная эксплуатацыя запушчанага мінулым летам на арбіту нацыянальнага спадарожніка. Аператар Беларускай касмічнай сістэмы, згодна з першым тэхзаданнем, перадаў здымкі, атрыманыя беларускім спадарожнікам, групе расійскіх і амерыканскіх навукоўцаў, якія працуюць па заказе Міністэрства лясной гаспадаркі Непала. Згодна з праграмай ААН па навакольным асяроддзі, Непал - зона павышанай рызыкі ў Азіі з пункта погляду экалагічнага стану. Унікальныя магчымасці нашага касмічнага апарата дазволяць надзейна кантраляваць сітуацыю ў гэтай краіне.
Пры запуску спадарожніка мінулым летам стаяла задача не толькі забяспечыць унутраныя патрэбнасці, але і зарабіць на касмічных здымках. Тым больш што цікавасць да беларускай касмічнай інфармацыі яшчэ на старце выяўлялі Азербайджан і Венесуэла. Тэрмін службы айчыннага апарата складае 5-7 гадоў, але за параўнальна невялікі тэрмін жыцця спадарожнік можа шмат разоў акупіць выдаткі на сваю вытворчасць і запуск.