У Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя па эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівым развіцці

26 октября 2016
Форум праходзіць пад кіраўніцтвам МЗС Беларусі сумесна з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зачытаў удзельнікам канферэнцыі прывітанне ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей вызначыў мэту міжнароднай канферэнцыі ЕЭК ААН - прадухіленне фарміравання новых раздзяляльных ліній.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мэта канферэнцыі ляжыць у рэчышчы нашых памкненняў - знайсці пункты судакранання паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, каб прадухіліць фарміраванне новых раздзяляльных ліній, а ў перспектыве выйсці на фарміраванне агульнай эканамічнай прасторы як найважнейшага фактару ўстойлівага развіцця ўсіх дзяржаў – удзельніц Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН".

Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН варта сканцэнтравацца на аднаўленні супрацоўніцтва Захаду з ЕАЭС. Пры гэтым краіны саюза гатовыя быць надзейным партнёрам для ўсіх жадаючых развіваць супрацоўніцтва. У канферэнцыі прымаюць удзел больш як 130 гасцей з рэгіёнаў ЕЭК, уключаючы прадстаўнікоў парламентаў, міністэрстваў замежных спраў, розных інтэграцыйных структур і міжнародных арганізацый. Таксама ўдзельнікі падчас канферэнцый абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння ў сферах гандлю, транспарту, энергетыкі, "зялёнай эканомікі" і інавацый.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя