Высокадакладнае і высокатрывалае чыгуннае ліццё. На заводзе ў Стоўбцах адкрыўся новы ўчастак філіяла Мінскага маторнага завода. Цэх аснашчаны сучасным абсталяваннем высокага класа з Італіі, Польшчы і Германіі, якое дазволіць забяспечваць многія прадпрыемствы сталіцы і рэгіёна гатовым дэталямі для вырабу рухавікоў і іх камплектуючых. Гэта павысіць таксама і экспартныя пастаўкі прадукцыі.
На ўчастку створана 27 новых рабочых месцаў. Супрацоўнічаць запрашаюць у першую чаргу маладых спецыялістаў, для якіх створаны прывабныя ўмовы працы.
На заводзе ў Стоўбцах адкрыўся новы ліцейны ўчастак
11 июня 2020













