Тэмп росту ВУП Беларусі за 2020 год - 99,1 %. Ён перавысіў рост сусветнай эканомікі больш чым на 2,5 %, Еўрасаюза - на 5,5 %, Расіі - на 2,2 %.
Беларусі ўдалося забяспечыць устойлівасць эканомікі, нягледзячы на знешнія і ўнутраныя фактары. Бесперабойная праца прадпрыемстваў, адноўленыя аб'ёмы дабаўленай вартасці ў апрацоўчай прамысловасці і захаваныя працоўныя калектывы. Падрабязнасці ў Святланы Лук’янюк.
Урад разгледзеў вынікі працы эканомікі за 2020 і старт 2021 года
Ацэньваючы працу эканомікі за мінулы год, у многіх краінах не абыходзіцца без згадвання форс-мажору, зніжэння дзелавой актыўнасці і спынення або істотнага адставання асобных галін. На тое былі і аб'ектыўныя прычыны. Узяць хаця б турызм, грамадскае харчаванне і пасажырскія перавозкі. Але выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў Беларусі, калі зарплаты, пенсіі і дапамогі выплачваюцца ў тэрмін, выцягнулі іншыя сферы. У выніку ў 4-м квартале 2020 года па ўзроўні ВУП выйшлі на такі ж перыяд 2019-га. Экспарт стаў аднаўляцца ў кастрычніку, а ў снежні прырос на 4 %.ВУП за студзень 2021 - 1,3 %
Бізнес і рэальны сектар, які прасеў з-за пандэміі, падтрымалі на 2 мільярды рублёў. І гэта пры сціплым папаўненні казны і выплатах па дзярждоўгу. Сёння ва ўрадзе ацэньвалі работу за мінулы год і старт гэтага. З прыбаўкай у студзені прамысловасць і сельская гаспадарка. Недацягвае агульны аб'ём інвестыцый. У выніку за студзень ВУП - 1,3 %. Але па квартале вынікі будуць больш сціплымі.Стаўка на мясцовую сыравіну
Асаблівая ўвага развіццю ўнутранага рынку і стымуляванню попыту, інвестыцыям і экспарту. Стаўка на мясцовыя рэсурсы - дрэва, торф і скуру. А таксама павышэнне прадуктыўнасці працы, у тым ліку праз мадэрнізацыю і лічбавыя тэхналогіі. Робячы крокі наперад, трэба разабрацца з тым, што цягне назад. Вялікія даўгі рэальнага сектара. 160 мільярдаў рублёў, за год яны пацяжэлі на 20 %.Колькасць стратных прадпрыемстваў скарацілі на траціну
Нявыплату ж зарплат урад называе надзвычайнай сітуацыяй як для рэгіёна, так і ўсёй мясцовай вертыкалі. І ніякія прычыны тут не прымаюцца. Бо нямала зроблена па аздараўленні праблемных вытворчасцяў, і колькасць стратных прадпрыемстваў у 2020 скарацілася на траціну. І гэтая работа будзе працягнута. Бо 2021 год - стартавы ў пяцігодцы.













