На паўднёвым захадзе Мінскай вобласці ўбрана амаль 80 % збожжа

7 августа 2019

Што  тычыцца Капыльскага раёна, які  штогод ў тройцы лепшых, у гэтым сезоне тут ураджайнасць вышэй. У гаспадарцы "Піянер-Агра"  пшаніцу з палёў убіраюць пры  вільготнасці  дванаццаць з паловай працэнтаў.  Гэта эканоміць рэсурсы пры  дадатковай сушцы збожжа. Сёлета  агракарту перагледзелі: скарацілі пасевы ярыны, а плошчу з кукурузай павялічылі, каб папоўніць запасы кармоў. 

Пасля ўборкі збожжа гаспадаркі пачнуць трэці ўкос траў. Пакуль жа сянаж пакуюць у  палімерную плёнку.